Кампанія «Годна» аб’ядноўвае актывістаў, блогераў, прадпрымальнікаў, ініцыятывы і арганізацыі, якія бачаць Беларусь незалежнай краінай на моцным нацыянальным грунце.
Падтрымліваем і запускаем крэатыўныя праекты, якія натхняюць быць адказным грамадзянінам сваёй краіны. Верым у новыя фарматы, бо нацыянальную ідэю ствараюць тыя, хто на хвалі новага часу.
Робім па-беларуску адказна і разважліва, бо імкнёмся гуртаваць беларусаў на грунце пазітыўных і агульных для ўсіх каштоўнасцяў — незалежна ад мовы, ідэалагічных і палітычных поглядаў.
Таленты і ўнікальныя якасці кожнага беларуса — гэта аснова самастойнага і справядлівага грамадства. Мы верым у Беларусь, якая адказна прымае новыя трэнды і шчыра дзеліцца ідэямі са светам.
Мы ўсведамляем сябе сталай нацыяй з уласнымі інтарэсамі і бяром на сябе адказнасць. Традыцыі самаарганізацыі і прадпрымальнасці даюць нам сілы для пабудовы незалежнай дзяржавы.
Унікальная культура і гістарычны шлях — аснова для пабудовы арганічнай мадэлі нацыі. Нягледзячы на знешнія і ўнутраныя перыпетыі — мы заўжды заставаліся годнымі людзьмі. Нашыя асабістыя якасці — гэта канкурэнтныя перавагі ў глабалізаваным свеце.
Прымаем традыцыі сучасных жыхароў Беларусі ва ўсёй разнастайнасці і арыентуемся на пабудову справядлівага грамадства для ўсіх. Таму ствараем вобраз будучыні, дзе ёсць месца любым ідэям, якія ўмацоўваюць Беларусь і натхняюць увесь свет.
На ютуб-канале «Годна» вы знойдзеце запісы анлайн-канцэртаў і фестываляў з удзелам беларускіх музыкаў і літаратараў.
Глядзіце ўсе запісы тут.
Разам з музыкамі, дызайнерамі і аніматарамі ствараем у межах рубрыкі «Годна — дзеткам» цікавы беларускамоўны кантэнт для дзетак і іх бацькоў.
Глядзіце ўсе відэа тут.
Серыя сучасных ролік ад беларускіх блогераў, якія прысвечаны беларускай гісторыі.
Глядзіце ўсе выпускі тут.
Рубрыка на нашым youtube-канале «Калядуем Годна», прысвечаная беларускім традыцыям калядавання і калядным спевам.
Усе відэа глядзіце тут.
Навагодняя музычная анлайн-вечарына «Годны аганёк» з удзелам яркіх беларускіх артыстаў, якая была прэзентавана 31 снежня 2020 года.
Глядзіце тут.
«Годны двор» – вечаровае інтэрактыўнае ютуб-шоу, прастора для «лямпавых» сустрэч. Гутаркі з выбітнымі беларусамі, натхняльныя live-канцэрты і ўтульная атмасфера жывых чатаў. Каранцінныя абмежаванні тут не дзейнічаюць, а маразы не страшныя. Цёпла, бяспечна і ў кампаніі сваіх людзей.
Усе выпускі глядзіце тут.
Рубрыка на нашым youtube-канале «Наша Беларусь». Яе аўтар Аляксей Кастоўскі разглядае цікавыя і складаныя пытанні гісторыі і культуры Беларусі.
Усе ролікі можна паглядзець тут.
Разам з музыкам Сержуком Доўгушавым запусцілі штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна».
Сэнс яго: збіраць у анлайн-фармаце беларусаў з розных куткоў свету і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі.
Усе ролікі можна паглядзець тут.
Забаўляльна-інтэлектуальная перадача, у якой беларускія комікі і артысты адказваюць на пытанні і заданні, звязаныя з Беларуссю. А той, хто прайграе, выконвае заданне пераможцы.
Усе ролікі можна паглядзець тут.
Відэа-праект «Годная Беларусь», запланавана 5 серый, у простай і нагляднай форме распавядзе, у першую чаргу самім беларусам, як узніклі і фарміраваліся наш народ, нацыя, краіна, дзяржаўнасць.
Першая серыя «Як беларусы сталі народам»: па-руску, па-беларуску.
Рубрыка на нашым YouTube-канале «Топ Годна». Яе аўтарка Ангеліна Себік знаёміць вас з рознымі цікавымі і нечаканымі з’явамі, ініцыятывамі, рэчамі і падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі, і складаць свае персанальныя, часам суб’ектыўныя, але заўжды карысныя топы.
Грамадская кампанія «Годна» сумесна з «Арт Сядзібай» ладзіць «Мова Challenge».
«Мова Challenge» — гэта незвычайныя ўрокі беларускай мовы для беларускіх зорак.
Усе ролікі можна паглядзець тут.
25 сакавіка Каманда БНР100 арганізавала адзначэнне 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР у фармаце анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з удзелам вядомых беларускіх дзеячаў культуры, грамадскіх актывістаў і музычных гуртоў.
Падрабязней тут.
У 2020-м годзе разам з «Арт Сядзібай» арганізавалі самых маштабных фестываль, прысвечаны беларускай мове — «Мова Фэст».
Усе ролікі глядзіце тут.
Кніга сапраўды ўнікальная: і загадкамі, і чароўнымі ілюстрацыямі. У ёй — 180 загадак-рыфмаванак аўтарства Юрыя Несцярэнкі пра наш неверагодны беларускі свет.
Дзіцячая кніга «Чароўныя назвы», у якой сабраны 200 аўтарскіх беларускамоўных загадак, вершы і казкі Юрыя Несцярэнкі.
З дапамогай гэтай кнігі файна будзе праводзіць мерапрыемствы для дзетак.
Пампуйце кнігу тут.
У спеўніку прадстаўлены найбольш адметныя, яскравыя ўзоры беларускіх калядных песень, што выконваюцца цягам усяго святочнага перыяду з 24 снежня па 6 студзеня (з 6 па 19 студзеня).
Песні з розных рэгіёнаў Беларусі пададзены з нотамі і прыдатныя для супольнага выканання.
Пампуйце тут.
У зборнік «Годныя песні» ўвайшлі творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, што абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы.
Сёння, як ніколі, варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім песням, узгадоўваць культуру масавага спеву, адраджаць шматвекавую традыцыю беларускай харавой культуры.
Пампуйце тут.
У лістападзе адбылася прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя».
У кнізе сабраныя 85 інтэрв’ю з лідэрамі меркаванняў — ад першых кіраўнікоў Беларусі да сучасных блогераў — пра тое, што такое Беларусь, хто такія беларусы, якая ў нас нацыянальная ідэя і пра тое, што нас чакае ў будучым.
Пампуйце кнігу тут.
Першы кішэнны спеўнік з народнымі беларускімі песнямі «Народны спеўнік».
У спеўніку прадстаўлены адметныя і цікавыя ўзоры беларускай народнай творчасці (каляндарна-абрадавыя, пазаабрадавыя песні і балады), прыдатныя для сумеснага выканання. Кніга аздоблена нотамі.
Пампуйце тут.
25 сакавіка 2020 Каманда БНР100 арганізавала адзначэнне 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР у фармаце анлайн-свята «Годны Дзень Волі».
Поўны запіс трансляцыі глядзіце тут.
25 сакавіка 2020 Каманда БНР100 арганізавала адзначэнне 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР у фармаце анлайн-свята «Годны Дзень Волі».
Поўны запіс трансляцыі глядзіце тут.
У 2020 годзе сумесна з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і даследчым цэнтрам Satio правялі агульнанацыянальнае сацыялагічнае апытанне па тэме беларускай ідэнтычнасці і самасвядомасці. А ў 2021 паўтарылі апытанне і атрымалі цікавыя вынікі.
Падрабязней тут.
У простай і нагляднай форме распавядаем, у першую чаргу самім беларусам, як узніклі і фарміраваліся наш народ, нацыя, краіна, дзяржаўнасць.
Усе серыі глядзіце тут.
У межах музычнага праекта «Спяваем Годна» пад кіраўніцтвам Сержука Доўгушава беларусы разам з вядомымі музыкамі спяваць папулярныя беларускія песні ў анлайн-фармаце.
Падрабязней тут.
Серыя рубрык на ютуб-канале «Годна», у якіх мы знаёмім вас з думкамі жыхароў нашай краіны, даем слова розным цікавым людзям, каб пачуць і зразумець што аб'ядноўвае беларусаў, умацоўвае здольнасці грамадства самастойна супрацьстаяць знешнім і ўнутраным пагрозам.
Усе відэа глядзіце тут.
«Годны двор» – вечаровае інтэрактыўнае ютуб-шоу, прастора для «лямпавых» сустрэч.
Усе выпускі першага сезону глядзіце тут.
Забаўляльна-інтэлектуальная перадача, у якой беларускія комікі і артысты адказваюць на пытанні і заданні, звязаныя з Беларуссю.
Усе ролікі можна паглядзець тут.
Навагодняя музычная анлайн-вечарына «Годны аганёк» з удзелам яскравых беларускіх артыстаў: Palina, Бакей, Groove Dealer, Dlina Volny, Kakora, Panska Moc, Лиса, Союз, Птичьи Права, Танграм, Яна Sativa, Галантерея.
Глядзець вечарыну і асобныя музычныя відэа з яе тут.
Рубрыка «Калядуем Годна», прысвечаная беларускім традыцыям калядавання і калядным спевам.
Усе відэа глядзіце тут.
Разам з музыкамі, дызайнерамі і аніматарамі ствараем у межах рубрыкі «Годна — дзеткам» цікавы беларускамоўны кантэнт для дзетак і іх бацькоў.
Глядзіце ўсе відэа тут.
Серыя спеўнікаў, выдадзеных установай «ЭтнаТрадыцыя», з дапамогай якіх вы самастойна можаце арганізоўваць музычныя святы і калектыўныя спевы ў сваіх супольнасцях, дварах, населеных пунктах.
Пампуйце спеўнікі тут.
У межах грамадскай кампаніі «Годна» былі зняты і здымаюцца зараз дзясяткі кліпаў на песні беларускіх музыкаў.
Глядзіце ўсе відэа тут.
Серыя відэа-праектаў накіраваных на развіццё і папулярызацыю беларускамоўных цікток-блогераў і іх кантэнту.
Падпісвайцеся на TikTok «Годна».
Серыя відэа-блогаў прысвечаных вандроўкам і экспедыцыям па Беларусі, якія знаёміць беларусаў з цікавымі героямі і мясцінамі роднай краіны.
Глядзіце ўсе відэа тут.
Грамадская кампанія «Годна» стварае сучасную нацыянальную ідэю Беларусі праз творчыя праекты ў новых фарматах. Мы верым у Край годных ідэй!
Кампанія «Годна» аб’ядноўвае актывістаў, блогераў, прадпрымальнікаў, ініцыятывы і арганізацыі, якія бачаць Беларусь незалежнай краінай на моцным нацыянальным грунце.
e-mail: hodnaby@gmail.com