2021 год

img-3a25402b44efb7583f13f3c6a623fc92-md

«Больш не памяркоўныя»

11 лютага адбылася прэзентацыя вынікаў маштабнага даследавання па тэме беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Былі параўнаныя да аналагічнага даследавання за 2020 год. 

Пра што казалі даследчыкі. Кароткія вытрымкі:

— Ідэнтычнасць беларусаў стала менш лакальнай. Усё больш людзей мысляць у маштабах краіны, а не свайго рэгіёна.

— Вобраз беларусаў стаў больш пазітыўны для саміх беларусаў. Разбураецца стэрэатып «памяркоўнасці» беларусаў. У параўнанні з мінулым годам вобраз беларуса стаў нашмат больш пазітыўны. Беларусы часцей усведамляюць сваю годнасць. 

— Беларуская мова застаецца важным сімвалам, але не інструментам камунікацыі. Толькі 32% беларусаў лічаць бел. мову роднай, а штодзённа карыстаецца 3%. Варта адзначыць, што даследчыкі не лічаць гэта дужа крытычным паказнікам, бо такая сітуацыя склалася ва ўмовах ігнаравання моўнага пытання з боку дзяржавы.

— Беларусаў ўсё больш яднаюць агульныя нацыянальныя інтарэсы, а не толькі культура, мова і месца нараджэння.

— Нават пасля сканчэння перыяда вострага грамадзянскага канфлікту давядзецца вельмі доўга працаваць над «ачышчэннем» іміджу традыцыйнай журналістыкі (газеты, радыё, тэлебачанне). Для беларусаў традыцыйныя СМІ асацыятыўна ўспрымаюцца як дзяржаўныя. Пераход да ўспрыняцця традыцыйнай журналістыкі як якаснай будзе адбывацца надзвычай доўга.

Поўную справаздачу можна паглядзець тут

2020 год

img-c49e03b16f4209da041b98f571b8c659-md

Беларусы цэняць незалежнасць, гатовыя праяўляць салідарнасць і грамадскую актыўнасць.

 

У 2020 годзе грамадскія каманіі «Годна» і «Будзьма Беларусамі» прэзентавалі першыя вынікі даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў».

Даследаванне праводзілася кампаніяй SATIO і складалася з трох фокус-груп, якія дапамаглі распрацаваць анкету для нацыянальнага апытання. У апытанні ўдзельнічалі 1589 рэспандэнтаў з усёй Беларусі. Апытанне праводзілася ў красавіку-траўні і супала з часам пандэміі каранавіруса, што наклала свой адбітак на адказы і ацэнку рэспандэнтаў.

 

Агульныя мэты даследавання: Вылучыць усё, што характарызуе беларусаў і Беларусь (рысы, падзеі, асобы, адметнасці, коды, каштоўнасці) і сфармаваць пазітыўны вобраз беларуса ў выглядзе нацыянальнай ідэі, каб папулярызаваць і пашыраць яе на ўсё грамадства.

Даследаванне паказала некалькі істотных момантаў:

— незалежна ад розніцы поглядаў, незалежнасць з’яўляецца істотнай каштоўнасцю для большасці беларусаў,

— большасць беларусаў лічаць, што дэмакратычныя правы не забяспечваюцца ў Буларусі,

— грамадства застаецца фрагментаваным, але беларусы гатовыя да салідарнасці і грамадскай актыўнасці, іх стрымлівае страх і зняверанасць.

Поўную справаздачу можна паглядзець тут

«Годна» ў сацыяльных сетках:

Хто мы?

Грамадская кампанія «Годна» стварае сучасную нацыянальную ідэю Беларусі праз творчыя праекты ў новых фарматах. Мы верым у Край годных ідэй!

Кампанія «Годна» аб’ядноўвае актывістаў, блогераў, прадпрымальнікаў, ініцыятывы і арганізацыі, якія бачаць Беларусь незалежнай краінай на моцным нацыянальным грунце. Журналісты назвалі нас Каманда «БНР100».

Кантакты

e-mail: hodnaby@gmail.com