Кніга дзіцячых загадак «Неверагодны свет» даступная для перадзамовы!

img-fe8076480b280a92375bcd5ee58c45f4-md

Кніга сапраўды ўнікальная: і загадкамі, і чароўнымі ілюстрацыямі. У ёй — 180 загадак-рыфмаванак аўтарства Юрыя Несцярэнкі пра наш неверагодны беларускі свет.

Будзем шчырыя — было няпроста. Сканчваць справу давялося без лідара каманды. Але ўсё атрымалася. У тым ліку, дзякуючы вашай падтрымцы! І мы вельмі радыя, што далі рады разам 🙂

Цяпер кожны з вас можа набыць кнігу    за 22 рублі ў выдавецтве «Тэхналогія». Купляйце і радуйцеся разам з дзеткамі!

Кніга ўжо выйшла, купляйце!

Ілюстраваная дзіцячая кніга «Неверагодны свет» выйшла ў межах грамадскай кампаніі «Годна». 180 унікальных загадак-рыфмаванак і добрыя малюнкі дапамогуць маленькім беларусам пазнаёміцца з беларускім жывёльным і раслінным светам. 

Аўтарам вершаваных загадак выступіў вядомы беларускі блюзавы музыкант і паэт Юрый Несцярэнка. Складальнікі кнігі зрабілі прадукт арыентаваны на сучасных беларускіх дзетак. Простую зразумелую мову тэкстаў дапаўняюць стылёвыя ілюстрацыі. Мастак праекта імкнуўся выяўляць «герояў» кнігі так, каб зацікавіць маленькіх чытачоў і дапамагчым ім арыентавацца ў жывой прыродзе роднага краю.

Цяпер кожны з вас можа набыць кнігу — за 22 рублі ў выдавецтве «Тэхналогія».

P.S. Усе, хто рабіў перадзамовы па пошце, праверце вашыя электронныя скрыні!

«Годна» ў сацыяльных сетках:

Хто мы?

Грамадская кампанія «Годна» стварае сучасную нацыянальную ідэю Беларусі праз творчыя праекты ў новых фарматах. Мы верым у Край годных ідэй!

Кампанія «Годна» аб’ядноўвае актывістаў, блогераў, прадпрымальнікаў, ініцыятывы і арганізацыі, якія бачаць Беларусь незалежнай краінай на моцным нацыянальным грунце. Журналісты назвалі нас Каманда «БНР100».

Кантакты

e-mail: hodnaby@gmail.com