Без цябе нічога не будзе! Студыя ідэй «Робім Годна» абвяшчае набор!

photo_2022-07-29 13.51.33

Прагнеш зрабіць беларускую культурную прастору мацнейшай? Студыя ідэй «Робім годна!» абвяшчае набор ідэйных людзей. 

Мы запрашаем тых, хто хоча ствараць новыя праекты для беларусаў! Цябе чакае 8 анлайн лекцый, дзе мы абмяркуем: 

  • Адкуль браць ідэі, як ацаніць іх запатрабаванасць; 
  • Што такое праект і з чаго ён складаецца;
  • Дзе шукаць сваю мэтавую аўдыторыю і як выбраць эфектыўныя метады;
  • Навошта і як ацэньваць паспяховасць праекта.

А таксама пагаворым пра планаванне, тайм-менеджмент, як не перагарэць і дзе браць рэсурсы на рэалізацыю задумак. 

Каманда, якая ладзіць студыю ідэй, — дасведчаныя людзі ў сферы стварэння культурніцкага прадукта. Яны падзеляцца ўласным досведам і правядуць за ручку ад ідэі да пачуцця асалоды ад яе рэалізацыі. Таксама цябе чакае асабістая дапамога сябраў каманды «Годна» ў рэалізацыі праектаў.

Зарэгіструйся праз анлайн-форму, і арганізатары звяжуцца з табой.

Зарэгіструйся праз анлайн-форму

«Годна» ў сацыяльных сетках:

Хто мы?

Грамадская кампанія «Годна» стварае сучасную нацыянальную ідэю Беларусі праз творчыя праекты ў новых фарматах. Мы верым у Край годных ідэй!

Кампанія «Годна» аб’ядноўвае актывістаў, блогераў, прадпрымальнікаў, ініцыятывы і арганізацыі, якія бачаць Беларусь незалежнай краінай на моцным нацыянальным грунце. 

Кантакты

e-mail: hodnaby@gmail.com